МЗС КНР выказала незадаволенасць і пратэст у сувязі з заходам ваеннага карабля ЗША ў акваторыю ля астравоў і рыфаў архіпелага Наньша
  2018-10-02 15:44:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак выказаў рэзкую незадаволенасць і рашучы пратэст у сувязі з самавольным заходам амерыканскага ваеннага карабля ў акваторыю рыфаў архіпелага Наньша.

Амерыканскі ракетны мінаносец Decatur 30 верасня без дазволу ўрада КНР зайшоў у акваторыю паблізу астравоў і рыфаў кітайскага архіпелага Наньша. ВМС НВАК у адпаведнасці з законам накіравалі ваенны карабель для ажыццяўлення праверкі прыналежнасці амерыканскага карабля, а таксама яго папярэджання і выцяснення, паведаміла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Яна адзначыла, што Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі ў Паўднёва-Кітайскім моры і прылеглай да іх акваторыі. У цяперашні час, дзякуючы сумесным намаганням Кітая і краін АСЕАН, сітуацыя ў ПКМ працягвае развівацца ў напрамку стабільнасці і паляпшэння. Злучаныя Штаты, нягледзячы на агульныя спадзяванні краін рэгіёна, пастаянна здзяйсняюць правакацыі, "размахваючы сцягам свабоды навігацыі і палётаў", парушаюць асноўныя нормы міжнародных адносін, ствараюць сур'ёзную пагрозу суверэнітэту і бяспецы Кітая, а таксама міру і стабільнасці ў рэгіёне. Кітайскі бок выказвае ў сувязі з гэтым рэзкую незадаволенасць і рашучы пратэст.

Кітай настойліва заклікае ЗША выправіць свае памылкі і спыніць падобныя правакацыі, якія парушаюць кітайска-амерыканскія адносіны, а таксама мір і стабільнасць у рэгіёне, заявіла Хуа Чуньін.

Кітайскі бок прыме ўсе неабходныя меры для абароны суверэнітэту і бяспекі дзяржавы, дадала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040