МА КНР пракаменціравала заход амерыканскага ваеннага карабля ў акваторыю паблізу астравоў і рыфаў у Паўднёва-Кітайскім моры
  2018-10-02 15:40:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь пракаменціраваў заход амерыканскага ваеннага карабля ў акваторыю паблізу кітайскіх астравоў і рыфаў у Паўднёва-Кітайскім моры.

Як паведамляецца, амерыканскі ракетны мінаносец Decatur 30 верасня без дазволу ўрада КНР зайшоў у акваторыю паблізу кітайскіх астравоў і рыфаў у ПКМ. ВМС НВАК неадкладна адрэагавалі і накіравалі ваенны карабель для ажыццяўлення праверкі прыналежнасці амерыканскага карабля, а таксама яго папярэджання і выцяснення.

У Цянь адзначыў, што Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі ў ПКМ і прылеглай да іх акваторыі. ЗША падрываюць адносіны паміж КНР і ЗША і іх ўзброенымі сіламі, ствараюць пагрозу міру і стабільнасці ў рэгіёне. Армія Кітая выказвае ў сувязі з гэтым рашучы пратэст.

У Цянь паказаў, што Кітай паважае і адстойвае свабоду навігацыі і палётаў праз ПКМ усіх краін у адпаведнасці з міжнародным правам, аднак рашуча выступае супраць таго, каб якія-небудзь краіны здзяйснялі правакацыі, стваралі пагрозу суверэнітэту і бяспецы прыбярэжных дзяржаў, а таксама міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Армія Кітая будзе цвёрда выконваць свае абавязкі па забеспячэнні абароны, прымаць усе неабходныя меры па забеспячэнні бяспекі суверэнітэту краіны, а таксама міру і стабільнасці ў ПКМ, сказаў прадстаўнік МА КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040