У амерыканскай палітыцы ў адносінах да КНР нічога не змянілася
  2018-10-08 08:57:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс 4 кастрычніка абвінаваціў Кітай ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы і выбары ЗША, выступіў з веернай крытыкай унутранай і знешняй палітыкі КНР. МЗС Кітая назваў гэтыя выпады прыдумкай, узятай ніадкуль.

Чаму менавіта зараз Белы дом выступіў з чарговымі нападкамі на Кітай? У Кітая няма часу і сіл умешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін. Міністр унутранай бяспекі ЗША Кірстэн Нільсан адкрыта заявіў, што няма доказаў аб тым, што Кітай спрабуе парушыць або змяніць ход прамежкавых выбараў у ЗША.

Пазітыўны стан кітайска-амерыканскіх адносін, якія лічацца адным з самых важных двухбаковых адносін у свеце, не толькі адпавядае агульным інтарэсам народаў дзвюх краін, але і служыць мірнаму і стабільнаму развіццю ў свеце. Не так даўно Кітай апублікаваў Белую кнігу «Факты і пазіцыя Кітая адносна кітайска-амерыканскіх гандлёвых спрэчак», у якой прыводзяцца аб'ектыўныя факты, што сведчаць аб высокай узаемадапаўняльнасці эканомік Кітая і ЗША, а таксама пра агульнасць іх інтарэсаў. Кітай і ЗША з'яўляюцца пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Існуе яшчэ шмат магчымасцей для супрацоўніцтва дзвюх краін у барацьбе з тэрарызмам, у касмічнай галіне і іншых галінах. Што яшчэ больш важна, за апошнія 40 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі, народы дзвюх краін па-ранейшаму злучае глыбокае сяброўства, што павінна спрыяць стабільнаму і ўстойліваму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін у здаровым рэчышчы.

Экс-дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар папярэдзіў амерыканскага лідара, што ён павінен усвядоміць асноўныя нацыянальныя інтарэсы, а не ўводзіць сябе ў зман з-за існуючых спрэчак паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі.

Незалежна ад таго, як рэгулюецца палітыка адміністрацыі ЗША ў дачыненні да Кітая, палітыка КНР у дачыненні да Злучаных Штатаў паслядоўная і зразумелая: гэта ўзаемная павага і ўзаемная выгада, а не канфрантацыя і канфлікты. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040