У Кітаі зафіксаваны пік зваротных пасажырскіх перавозак у сувязі з завяршэннем канікул з нагоды свята
  2018-10-08 10:45:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі ў нядзелю зафіксаваны пік зваротных пасажырскіх перавозак. Аб'ём пасажырапатоку на чыгуначным транспарце краіны склаў каля 15,2 млн чалавек. У сувязі з гэтым дадаткова задзейнічана 814 цягнікоў. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай чыгуначнай карпарацыі.

У святочныя дні ў Кітаі назіраецца хуткі рост пасажыраперавозак у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Аб'ём пасажыраперавозак па чыгунках у кітайскіх мегаполісах Пекіне, Шанхаі і Гуанчжоу склаў адпаведна 1,24, 2,52 і 1,91 мільёна чалавек з прыростам на 11,7, 8,9 і 15,9 працэнтаў, паведамілі ў ведамстве.

У міжнародным аэрапорце "Шаўду" ў Пекіне ў нядзелю здзейснены 1722 узлёты і пасадкі, пасажыраабарот -- 306 тыс. чалавек.

Даныя паказваюць, што ў аэрапорце з 1 па 6 кастрычніка зарэгістраваны 1,74 млн пасажыраў і выканана 10,1 тыс. рэйсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040