Валютныя рэзервы Кітая скараціліся ў верасні на 0,7 працэнта
  2018-10-08 16:29:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на канец верасня 2018 года валютныя рэзервы Кітая склалі 3,087 трлн амерыканскіх долараў, скараціўшыся на 22,7 млрд дол., або 0,7 працэнта ў параўнанні з канцом жніўня. Пра гэта паведаміў у нядзелю Народны банк Кітая / Цэнтрабанк /.

Індэкс долара ЗША застаўся на ўзроўні ў канцы жніўня. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР Ван Чуньін, нязначнае скарачэнне валютных рэзерваў Кітая тлумачыцца павышэннем ФРС ЗША стаўкі і дэвальвацыяй японскай ены.

Нягледзячы на існаванне няпэўнасці ў знешняй абстаноўцы, кітайская эканоміка мае моцную адаптацыйную здольнасць і патэнцыял супрацьстаяння рызыкам. З улікам унутраных і знешніх умоў, валютныя рэзервы Кітая, як чакаецца, будуць падтрымлівацца на стабільным узроўні, лічыць Ван Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040