20 чалавек загінулі ў выніку ДТЗ у амерыканскім штаце Нью-Ёрк
  2018-10-08 16:29:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя амерыканскага штата Нью-Ёрк у нядзелю пацвердзіла гібель 20 чалавек пры сутыкненні двух аўтамабіляў.

Паліцыя штата Нью-Ёрк у нядзелю на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што ДТЗ адбылося ў суботу прыкладна ў 14 гадзін у горадзе Скахары / штат Нью-Ёрк /, калі лімузін урэзаўся ў пусты прыпаркаваны на стаянцы аўтамабіль.

Паводле паведамлення паліцыі, у выніку ДТЗ загінулі ўсе 18 чалавек, якія знаходзіліся ў першым аўтамабілі, а таксама яшчэ двое чалавек, якія знаходзіліся ў гэты момант на дарозе. Адпаведныя ведамствы звязаліся з роднымі загінуўшых і пачалі расследаванне прычыны інцыдэнту.

Супрацоўнікі Нацыянальнага савета ЗША па бяспецы на транспарце / НСБТ / прыбылі на месца здарэння для дапамогі ў расследаванні прычыны аварыі. Прадстаўнік савета заявіў, што гэта самае сур'ёзнае ДТЗ у ЗША па колькасці загінуўшых з лютага 2009 года.

Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома ў сваёй заяве паведаміў, што паліцыя штата, федэральны ўрад і адпаведныя ведамствы вядуць супрацоўніцтва ў расследаванні прычыны гэтай трагедыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040