Медыякарпарацыя Кітая і адміністрацыя Шанхая дамовіліся аб стратэгічным супрацоўніцтве
  2018-10-09 08:50:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Медыякарпарацыя Кітая і Народны ўрад Шанхая падпісалі рамачнае пагадненне аб паглыбленні стратэгічнага ўзаемадзеяння. Дакумент, распрацаваны за некалькі месяцаў на аснове актыўных кансультацый і дбайнай падрыхтоўкі, стварыў шэраг прарываў: Медыякарпарацыя ўпершыню ўстанавіла адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва з рэгіянальным урадам, упершыню стварыла рэгіянальную штаб-кватэру, упершыню адкрыла мясцовае генпрадстаўніцтва. Падпісанне гэтай дамовы -- новы крок да стварэння аднаго з вядучых міжнародных СМІ новага тыпу. Арганізацыя, створаная ў бягучым годзе, з'яўляецца самым буйным медыяхолдынгам у свеце і лідарам у сферы радыё і тэлебачання ў Кітаі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сакратар гаркама КПК Шанхая Лі Цян, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, мэр Шанхая Ін Юн, а таксама кіраўнікі шанхайскай мэрыі.

Выступаючы на цырымоніі, Лі Цян распавёў, што ў адпаведнасці з загадам Сі Цзіньпіна Шанхай паскоранымі тэмпамі будуе міжнародны культурны мегаполіс і адзін з ключавых глабальных гарадоў, які адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці і інавацыйнага развіцця краіны. Шанхай і Медыякарпарацыя Кітая маюць шырокія перспектывы супрацоўніцтва, таму павінны ў далейшым выяўляць уласныя перавагі, пашыраць прастору ўзаемадзеяння і сумесна развівацца.

Шэнь Хайсюн распавёў, што 26 верасня Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст з нагоды 60-годдзя стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая, у якім ён высока ацаніў поспехі, дасягнутыя Медыякарпарацыяй Кітая пасля яе заснавання, і выказаў спадзяванні на поспех будучай працы арганізацыі.

Выкарыстоўваючы рэсурсныя і геаграфічныя перавагі Шанхая, Медыякарпарацыя Кітая будзе весці ўсебаковае і паглыбленае супрацоўніцтва з мегаполісам у буйных культурных праектах, прадастаўленні паслуг у дэльце ракі Янцзы, выкарыстанні аўтарскіх правоў, спорце, перакладзе кінастужак і тэлефільмаў, у тэхналогіях кіно і тэлебачання. Медыяхолдынг мае намер нарошчваць аб'ём інфармацыі з насычаным зместам, развіваць міжнароднае вяшчанне, прасоўваць інтэграванае развіццё, паглыбляць вытворчую структуру, пашыраць каналы для ажыццяўлення праектаў, старанна прасоўваць уласнае высакаякаснае развіццё. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040