Кітай запусціў два спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання
  2018-10-09 16:13:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання былі паспяхова выведзены на прызначаную арбіту ў аўторак з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая.

Гэтыя спадарожнікі з сямейства "Яагань-32" былі запушчаны ў 10:43 па пекінскім часе з дапамогай ракеты "Чанчжэн-2С" ("Вялікі паход-2С") з верхняй ступеняй "Юаньчжэн-1S" ( "Экспедыцыя-1S"). Яны прызначаныя для зандзіравання электрамагнітнага асяроддзя і тэставання адпаведных тэхналогій.

Гэта першы палёт для верхняй ступені "Юаньчжэн-1S", якая дазваляе значна павысіць грузападымальнасць ракеты-носьбіта. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім даследчым інстытуце ракетнай тэхнікі.

Сённяшні запуск - 286-ы па ліку для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040