Сі Цзіньпін павіншаваў Бархама Салеха з выбраннем на пасаду прэзідэнта Ірака
  2018-10-10 09:07:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак накіраваў віншавальную тэлеграму Бархаму Салеху ў сувязі з яго выбраннем на пасаду прэзідэнта Ірака.

Лідар КНР адзначыў, што Кітай і Ірак звязвае традыцыйная дружба. Сі Цзіньпін выказаў задавальненне тым, што ў апошнія гады бесперапынна паглыбляецца палітычны ўзаемадавер паміж дзвюма краінамі, бурна развіваецца дзелавое супрацоўніцтва, актывізуюцца гуманітарныя абмены. Ён заявіў, што спадзяецца, што пад кіраўніцтвам Б. Салеха Ірак даможацца ўстойлівага прагрэсу ў палітычным прымірэнні і аднаўленні эканомікі, а таксама новых поспехаў у пошуках шляху развіцця, які адпавядае становішчу спраў у краіне.

Старшыня КНР падкрэсліў, што надае вялікую ўвагу развіццю кітайска-іракскіх адносінаў і выказаў гатоўнасць сумесна з Б. Салехам, выкарыстоўваючы магчымасці, якія адкрываюцца ў сувязі з 60-й гадавінай устанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін, спрыяць далейшаму развіццю кітайска-іракскага стратэгічнага партнёрства на карысць абедзвюх краін і іх народаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040