Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі пакіне пасаду ў канцы года
  2018-10-10 15:53:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі пакіне свой пост у канцы года. Пра гэта ў аўторак заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Выступаючы перад журналістамі ў Белым доме, кіраўнік амерыканскай адміністрацыі паведаміў, што шэсць месяцаў таму Н. Хэйлі выказала намер сысці з пасады пастаяннага прадстаўніка ў канцы года пасля двухгадовага знаходжання на пасадзе. Амерыканскі лідар адзначыў, што можа вылучыць новага кандыдата на гэты пост на працягу 2-3 тыдняў.

На пытанне аб прычынах адстаўкі Хэйлі адказала, што сыходзіць не па асабістых прычынах і ўпэўненая ў неабходнасці ратацыі. Яна падкрэсліла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, але гатова падтрымаць Д. Трампа на наступных выбарах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040