МЗС КНР: візіт караля Нарвегіі ў Кітай будзе спрыяць развіццю адносін дзвюх краін
  2018-10-10 15:54:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай упэўнены, што маючы адбыцца візіт караля Нарвегіі Харальда V у Кітай 11-20 кастрычніка бягучага года будзе садзейнічаць падтрымцы развіцця адносін дзвюх краін. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Згодна з вызначанай праграмай, адбудуцца перамовы страшыні КНР Сі Цзіньпіна і караля Харальда V, а таксама сустрэчы іншых дзяржаўных кіраўнікоў КНР з ім. Апроч Пекіна, кароль Нарвегіі таксама наведае правінцыі Ганьсу і Цзянсу, а таксама горад цэнтральнага падпарадкавання Шанхай.

Двухбаковае супрацоўніцтва Кітая і Нарвегіі развіваецца на трывалай аснове і мае шырокія перспектывы. Кітай упэўнены, што візіт караля Харальда V у Кітай дазволіць у далейшым умацаваць палітычны ўзаемадавер паміж дзвюма краінамі, будзе спрыяць развіццю прагматычнага супрацоўніцтва і ўмацаванню традыцыйнай дружбы, адзначыў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040