Усім гасцям маючай адбыцца шанхайскай Міжнароднай імпартнай выставы будзе прадастаўлена юрыдычнае кансультаванне. Адпаведную праграму распрацавалі ва ўпраўленні юстыцыі горада. Прававая падтрымка, у тым ліку па пытаннях знешняй дзейнасці або ўрэгулявання спрэчных сітуацый, будзе даступная там жа, у павільёнах выставы.
Акрамя юрыдычнага кансультавання, Упраўленне юстыцыі Шанхая таксама забяспечыць інфармаванне наведвальнікаў аб кіруючых прынцыпах палітыкі ў галіне дзелавога асяроддзя, папярэджанні інвестыцыйных рызык, прававым аўдыце належнай добрасумленнасці. Паслугі ахопліваюць міжнародны таварны гандаль, галіну абслугоўвання, трансмежную электронную камерцыю, закупкі і г.д.
Нагадаем, першая Кітайская міжнародная імпартная выстава (China International Import Expo) адкрыецца 5 лістапада.