Кітай заклікаў ААН больш эфектыўна расходаваць бюджэтныя сродкі
  2018-10-11 15:56:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на пасяджэнні Камітэта па адміністрацыйных і бюджэтных пытаннях 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, пастаянны прадстаўнік Кітая ў арганізацыі Ма Чаасюй падкрэсліў неабходнасць надаць яшчэ большую ўвагу ўсебаковаму і эфектыўнаму кантролю за расходаваннем бюджэтных сродкаў. Ён заклікаў Сакратарыят ААН прыняць эфектыўныя меры па аптымізацыі кіравання грашыма падаткаплацельшчыкаў краін-членаў, гарантаваць эфектыўнасць расходаў.

Ма Чаасюй назваў фінансавую палітыку асновай і важнай апорай упраўлення арганізацыі. "Паводле ацэнкі Сакратарыята ААН, за перыяд 2019-2021 гг. узносы КНР у арганізацыю і выдаткі на міратворчыя аперацыі, якія Кітай павінен несці ў адпаведнасці з квотамі, значна павысяцца. Кітай прыкладае намаганні для эфектыўнага кіравання і прымянення сваіх сродкаў", -- адзначыў пастаянны прадстаўнік.

Ма Чаасюй указаў на неабходнасць у далейшым прытрымлівацца асноўнага прынцыпу плацёжнай здольнасці пры вызначэнні ўзносаў у ААН, падкрэсліўшы наяўнасць нерацыянальных момантаў у дзеючым метадзе размеркавання ўзносаў у ААН, які не адлюстроўвае розніцы паміж развітымі краінамі і краінамі, якія развіваюцца. У праблеме вызначэння квот выдаткаў на міратворчыя аперацыі кітайскі бок выступае за прынцып размежавання калектыўнай адказнасці і асаблівай адказнасці. Ён таксама заявіў, што Кітай спадзяецца на больш хуткае ўрэгуляванне праблемы кіравання працоўнымі рэсурсамі ААН, падтрымлівае намаганні генеральнага сакратара ААН у гэтым напрамку і разлічвае на правядзенне кансультацый па ўсіх пытаннях з іншымі бакамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040