Поспехі развіцця Кітая абумоўлена палітыкай рэформы і адкрытасці - Мінкамерцыі КНР
  2018-10-12 10:07:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн заявіў, што поспехі развіцця Кітая абумоўлены паслядоўнай рэалізацыяй палітыкі рэформаў і адкрытасці.

Такую заяву Гаа Фэн зрабіў, каментуючы выказванне, якія звязалі поспехі кітайскага развіцця з інвестыцыямі з ЗША.

"Мы ніколі не адмаўлялі, што інвестыцыі з ЗША дапамагаюць развіццю Кітая, аднак галоўныя фактары развіцця краіны - гэта палітыка рэформаў і адкрытасці і энтузіязм народа", - сказаў Гаа ФЭН.

Згодна з данымі Мінкамерцыі, з таго часу, як Кітай ў 1987 годзе пачаў весці статыстыку замежных інвестыцый, краіна выкарыстала замежных капіталаў на агульную суму звыш 2 трлн долараў ЗША. Амерыканскія інвестыцыі склалі 81,36 млрд долараў, гэта значыць усяго толькі 4,06 працэнта.

"Са стартам у канцы 1980-х гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай працягвае адкрываць свой рынак свету, абапіраючыся на прынцыпы ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу", - адзначыў Гаа Фэн.

Паводле даных Міжнароднага валютнага фонду, з 2013 года штогадовы ўклад Кітая ў глабальны эканамічны рост у сярэднім перавышае 30 працэнтаў.

Гаа Фэн падкрэсліў, што Кітай ніколі не будзе здзяйсняць акты эканамічнай агрэсіі. Наадварот, КНР, паводле яго слоў, жадае разам з іншымі краінамі выкарыстаць спрыяльныя магчымасці развіцця, будаваць адкрытую сусветную эканоміку і стымуляваць глабальны эканамічны рост.

"Сёлета спаўняецца 40 гадоў кітайскай палітыцы рэформаў і адкрытасці. Кітай мае намер прытрымлівацца сваёй асноватворнай дзяржаўнай палітыкі адкрытасці, дамагаючыся ў гэтаых умовах высакаякаснага эканамічнага развіцця.", - дадаў Гаа Фэн.

Ён таксама адзначыў, што Кітай заўсёды выконваў правілы і прынцыпы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, і заклікаў ЗША не шукаць апраўданняў праштурхоўванню унілатэралізму і пратэкцыянізму.

Гао Фэн заклікаў ЗША быць канструктыўнымі пры прыняцці эфектыўных мер для захавання здаровага развіцця кітайска-амерыканскага эканамічнага супрацоўніцтва і абароны глабальнай эканомікі, якая аднаўляецца .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040