Арганізатары 1-га Кітайскага міжнароднага кірмашу імпартных тавараў, чый старт запланаваны на 5 лістапада ў Шанхаі, падрыхтавалі 45 своеасаблівых інспекцыйных экскурсій і 30 мерапрыемстваў па садзейнічанні інвесціраванню. Мэта – у дэманстрацыі адкрытасці ў дзелавым асяроддзі і аптымізацыі гандлёвых сувязяў паміж горадам і інвестарамі з розных краін. Экскурсіі пазнаёмяць наведвальнікаў з перавагамі і дасягненнямі Шанхая ў такіх сферах, як інтэлектуальная вытворчасць, гандлёва-фінансавыя паслугі, культура і крэатыўная індустрыя, а таксама жыццё і здароўе.
Прымеркаваныя да кірмашу імпарту 30 мерапрыемстваў пройдуць з кастрычніка да канца лістапада: конкурс інавацыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ў медыцынскай прамысловасці, форум па пытаннях аховы здароўя, тэматычныя прэзентацыі, якія рыхтуюцца ў нацыянальных павільёнах 16 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і інш.
Кіраўнік Цэнтра па садзейнічанні замежным капіталаўкладанням Шанхая Сунь Сіньхуа ўпэўнены, што ўсе гэтыя меры задаволяць запыты інвестараў і дапамогуць павышэнню іміджу мегаполіса ў дзелавых колах у свеце. - Р -