Лі Кэцян і Ангела Меркель накіравалі віншавальныя лісты з нагоды закладкі першага каменя новага завода BMW у Кітаі
  2018-10-12 16:01:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і канцлер Германіі Ангела Меркель адправілі віншавальныя лісты з нагоды цырымоніі закладкі першага каменя новага завода BMW Brilliance ў Шэньяне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ляанін.

Сёлета адзначаецца 40-я гадавіна правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі, сказаў Лі Кэцян, дадаўшы, што Кітай гатовы адчыняць дзверы ўсё шырэй, далей пашыраць доступ да сваіх рынкаў, ствараць справядлівую бізнес-атмасферу для ўнутраных і замежных прадпрыемстваў.

"Мы вітаем пашырэнне супрацоўніцтва замежных прадпрыемстваў з Кітаем, каб лепш ажыццяўляць агульнае развіццё", -- падкрэсліў Лі Кэцян.

А.Меркель адзначыла, што падпісанне рамачнага пагаднення стратэгічнага супрацоўніцтва паміж кітайскай кампаніяй Brilliance Auto і BMW, відавочцамі якога сталі Лі Кэцян і яна сама, з'яўляецца ясным сігналам нарошчвання нямецка-кітайскіх адносін эканамічнага супрацоўніцтва і партнёрства, якія характарызуюцца доўгатэрміновай стабільнасцю, узаемнай выгадай і агульным выйгрышам.

Германія рада бачыць, што ў Кітаі паглыбляюцца рэформы і адкрытасць і пашыраецца рынкавы доступ, а таксама спадзяецца, што двухбаковыя стасункі змогуць дасягнуць новых поспехаў, адзначыла канцлер Германіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040