У Дуйсбургу прайшоў 4-ы міжнародны форум «Адзін пояс і адзін шлях і кітайска-еўрапейскае супрацоўніцтва»
  2018-10-12 16:55:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4-ы па ліку міжнародны форум «Адзін пояс і адзін шлях і кітайска-еўрапейскае супрацоўніцтва» адбыўся 11 кастрычніка ў нямецкім Дуйсбургу. На падзею, прымеркаваную да 5-годдзя вылучэння старшынёй КНР Сі Цзіньпінам глабальнай ініцыятывы, з'ехаліся навукоўцы і палітыкі з усяго кантынента.

Як адзначыў пасол Казахстана ў ФРГ Балат Нусупаў, дзякуючы ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях» паміж Еўропай і Азіяй пашыраны гандаль, што важна і для Казахстана. Праект не толькі садзейнічаў эканамічнаму супрацоўніцтву паміж сярэднеазіяцкай краінай і яе партнёрамі ў Еўропе і Кітаі, але і ўмацаваў ролю Казахстана як транзітнага вузла паміж Усходам і Захадам, поўднем і поўначчу Еўразіі.

Балат Нусупаў таксама выказаў спадзяванне на тое, што цеснае ўзаемадзеянне паміж Астаной, Берлінам і Пекінам працягне бесперапыннае развіццё і выказаў упэўненасць, што роля транспарту і лагістыкі будзе станавіцца ўсё важней.

Удзельнікі форуму вылучылі прапанову аб умацаванні ўзаемазвязанасці ў гуманітарнай сферы. Былы прэм'ер-міністр Кіргізіі Джаамарт Атарбаеў адзначыў, што пры будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху» патрэбна звяртаць увагу на спалучэнне інфраструктурнага будаўніцтва і гуманітарнага абмену, адно неаддзельна ад другога.

Джаамарт Атарбаеў таксама заявіў, што еўрапейскія краіны павінны больш актыўна інфармаваць сваё насельніцтва пра Кітай, як і наадварот. Гуманітарныя абмены - гэта зносіны і збліжэнне, нагадаў палітык.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040