На кітайскіх кортах у нядзелю прайшлі тры тэнісныя фіналы ў адзіночных разрадах
  2018-10-15 11:09:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новак Джокавіч выйграў «Мастэрс» у Шанхаі

Матч доўжыўся 1 гадзіну 37 хвілін. Па суме двух сэтаў Джокавіч аказаўся мацнейшым за харвацкага тэнісіста Борну Чорыча -- 6:3, 6:4.

Новак рэалізаваў два брэйкі з дзевяці (у суперніка -- ніводнага), выканаў сем 7 эйсаў і не дапусціў ніводнай двайной памылкі. У Джокавіча надзвычайны паказчык выйгрышу на першай падачы -- 91%. Гэта перамога дазволіла сербскаму тэнісісту выйсці на другое месца ў рэйтынгу АТР, пасунуўшы Роджэра Федэрэра на трэцюю пазіцыю.

18-гадовая ўкраінка Даяна Ястрэмская перамагла на турніры WTA International у Ганконгу

Суперніцай Даяны, якая да выхаду ў фінал займала 102 месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, была кітаянка Ван Цян. Даяна рэалізавала 5 брэйкаў супраць аднаго ў суперніцы, выканала тры эйсы і чатыры разы памылілася на падачы. Тытул стаў першым для тэнісісткі з Украіны на ўзроўні WTA. Даяна зарабіла 163 тысячы долараў прызавых.

Прадстаўнічы турнір у Цяньцзіне

На кортах Цяньцзіня за галоўны трафей змагаліся дзве прадстаўніцы першай дзясяткі жаночага рэйтынгу: Караліна Плішкова з Чэхіі і Каралін Гарсія з Францыі. Больш удалую ігру паказала прадстаўніца Францыі, якая і перамагла ў двух сэтах з лікам 7:6, 6:4. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040