"Кітайскі цуд" у сучасных реаліях
  2018-10-15 15:54:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За два месяцы да таго, як віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс агучыў палітыку сваёй краіны ў адносінах да Кітая, кампаніі "Старбакс" і "Алібаба" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў адным праекце: выкарыстоўваючы платформы і сістэму дастаўкі кітайскай карпарацыі, амерыканскі рытэйлер кавы мае намер прадастаўляць паслугі дастаўкі сваёй прадукцыі "да дзвярэй" па ўсім Кітаі. У адпаведнасці з новым планам развіцця да 2022 фінансавага года рытэйлер мае намер павялічыць валавы аперацыйны даход у КНР больш чым у тры разы ў параўнанні з 2017 годам. Амерыканскія СМІ пракаментавалі гэта як няздольнасць гандлёвых войнаў спыніць развіццё амерыканскіх кампаній на кітайскім рынку і доказ магутнага патэнцыялу апошняга.

Гісторыя поспеху "Старбакса" на рынку Кітая пераконвае ва ўзаемнай выгадзе кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва, і лозунг "Амерыка перш за ўсё" і падкрэсліванне важнасці кіруючай ролі Вашынгтона не выклікаюць здзіўлення. Так, віцэ-прэзідэнт М.Пенс заявіў, што Амерыка адкрыла свой рынак Кітаю і прывяла яго ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, але не сказаў пра тое, што, уступіўшы ў СГА, Кітай ў яшчэ большых маштабах адкрыў свой рынак для ЗША. Па статыстыцы ААН, аб'ём амерыканскага экспарту ў КНР у 2017 годзе вырас на 577% у параўнанні з 2001 годам, што ў разы вышэй за аналагічны паказчык для амерыканскага экспарту ва ўсе краіны свету, які склаў толькі 112%.

М.Пенс заявіў, што сваім поспехам Кітай шмат у чым абавязаны амерыканскім інвестыцыям, але нічога не сказаў аб прыбытку, атрыманым прадпрыемствамі ЗША на кітайскім рынку. Напрыклад, аб'ём вытворчасці аўтамабіляў кампаніі "Джэнерал Мотарс" у Кітаі -- гэта 40% яе агульнасусветнага выпуску, а прыбытак кампаніі "Куалком" – 57% яе валавога аперацыйнага прыбытку. "Голдман сакс", "Амерыкан экспрэс", "Бэнк оф Амерыка" і іншыя стратэгічныя інвестары кітайскай фінансавай сістэмы з ЗША атрымалі велізарныя прыбыткі ад сваіх укладанняў.

Сярэдні гадавы прырост ВУП вышэй за 9%, ліквідацыя беднасці больш чым для 700 мільёнаў чалавек, другая па велічыні эканоміка свету, найбуйнейшая на планеце гандлёвая дзяржава, найбуйнейшы трымальнік інвалютныя рэзерваў -- за 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай стварыў тое, што назвалі "кітайскім цудам".

Любая краіна на шляху развіцця абапіраецца найперш на ўласныя сілы. Сваім поспехам Кітай абавязаны працавітасці свайго народа, абранаму шляху развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Несумненна, поспех Кітая таксама звязаны з узаемавыгадным супрацоўніцтвам, якое ён ажыццяўляў з усімі краінамі, і ў якім ЗША адыгрываюць вельмі важную ролю. Кітай адкрыты ўсяму свету, вучыцца на вопыце кожнай краіны і кожнага паспяховага прыкладу ў гісторыі развіцця чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040