У Гуанчжоу адкрыўся 124-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў
  2018-10-16 16:32:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) стартаваў 124-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, вядомы таксама як Гуанчжоўскі кірмаш.

Гуанчжоўскі кірмаш, які праходзіць штогод вясной і восенню ў Гуанчжоу, разглядаецца як барометр знешняга гандлю Кітая.

Агульная колькасць стэндаў на выставе склала каля 1000, пры гэтым 615 з іх, або 62 %, арандаваны прадпрыемствамі краін і раёнаў уздоўж "Пояса і шляху".

124-ы Гуанчжоўскі кірмаш праходзіць у тры этапы. На першым этапе, які праходзіць з 15 па 19 кастрычніка, галоўным чынам прадстаўленыя электроніка, бытавая тэхніка і механічнае абсталяванне. Другі этап пройдзе 23-27 кастрычніка, а трэці - з 31 кастрычніка па 4 лістапада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040