Лі Кэцян прыбыў у Бельгію для ўдзелу ў 12-м саміце "Азія-Еўропа"
  2018-10-17 15:24:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска, старшыні Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера і прэм'ер-міністра Бельгіі Шарля Мішэля прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак вечарам прыбыў у Брусель. Ён возьме ўдзел у 12-м саміце "Азія-Еўропа" і здзейсніць працоўны візіт у Бельгію.

У аэрапорце ў Брусэлі Лі Кэцян заявіў, што свет перажывае складаныя змены і сутыкаецца са шматлікімі фактарамі нявызначанасці, аднак мір, развіццё, адкрытасць і супрацоўніцтва застаюцца асноўнымі тэндэнцыямі нашай эпохі. Азія і Еўропа павінны ўмацаваць дыялог і ўзаемадзеянне, захаваць мір на Зямлі, сумесна процідзейнічаць выклікам і імкнуцца да развіцця.

Лі Кэцян выказаў гатоўнасць правесці з бельгійскім бокам паглыблены абмен меркаваннямі па адносінах дзвюх краін, кітайска-еўрапейскіх сувязях і іншых пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, каб умацаваць палітычны ўзаемадавер, паглыбіць дзелавое супрацоўніцтва і вывесці кітайска-бельгійскія адносіны супрацоўніцтва і партнёрства на новы ўзровень .

На саміце Лі Кэцян сустрэнецца з кіраўнікамі іншых краін, пагутарыць аб стварэнні адкрытай сусветнай эканомікі, садзейнічанні ўзаемазвязанасці паміж Азіяй і Еўропай і ўмацаванні гуманітарных кантактаў.

Лі Кэцян прыбыў у Брусэль пасля візіту ў Нідэрланды. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040