МЗС Кітая заклікаў ЗША спыніць правакацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры
  2018-10-17 15:58:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан заклікаў амерыканскі бок спыніць ладзіць правакацыі па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора і ствараць напружанасць, паважаць намаганні краін рэгіёна па вырашэнні пытанняў шляхам кансультацый і спыніць наносіць шкоду суверэнітэту і інтарэсам бяспекі кітайскага боку.

Адказваючы на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў, Лу Кан заявіў, што Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі Паўднёва-Кітайскага мора і прылеглай акваторыяй. Кітай вядзе на сваёй тэрыторыі мірную будаўнічую дзейнасць, уключаючы размяшчэнне неабходных абарончых аб'ектаў. Гэта дзейнасць, паводле слоў чыноўніка МЗС, ажыццяўляецца ў рамках правоў суверэннай дзяржавы на самазахаванне і самаабарону, якімі яго надзяляе міжнароднае права, і не мае ніякага дачынення да "мілітарызацыі".

Лу Кан таксама адзначыў, што ніякіх праблем са свабодай суднаходства ў Паўднёва-Кітайскім моры і палётамі над ім не існуе. Амерыканскі бок з нагоды "свабоды суднаходства і палётамі" пастаянна накіроўвае ваенныя караблі і самалёты ў Паўднёва-Кітайскае мора, якія набліжаюцца да кітайскіх астравоў, самавольна ўрываюцца ў акваторыю кітайскага архіпелага Сіша, і менавіта гэта можна назваць "мілітарызацыяй" і стварэннем напружанасці, падкрэсліў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040