Сі Цзіньпін даў важныя ўказанні адносна вырашэння найбольш цяжкіх задач па барацьбе з беднасцю
  2018-10-18 09:00:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды Дня дапамогі бедным у Кітаі генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін даў важныя ўказанні адносна вырашэння найбольш цяжкіх задач па барацьбе з беднасцю.

Сі Цзіньпін сказаў, што 40 гадоў рэформаў і адкрытасці ў Кітаі - гэта перыяд паступовай ліквідацыі галечы ў краіне. Дзякуючы 40-гадовым пастаянным намаганням больш за 700 млн кітайцаў пазбавіліся ад беднасці, што лічыцца цудам у гісторыі барацьбы чалавецтва з беднасцю.

Ён канстатаваў, што ў цяперашні час Кітай перажывае найбольш важны перыяд рашэння найцяжкіх задач у галіне ліквідацыі галечы.

Пры гэтым Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць у тым, што Кітаю атрымаецца ў вызначаны тэрмін атрымаць перамогу ў вырашэнні найбольш цяжкіх праблем па аказанні дапамогі бедным, калі ўсе раёны і ведамствы Кітая ўсур'ёз прымуць практычныя дзеянні, жыхары бедных раёнаў працягнуць упарта працаваць, а партыя і прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў краіны будуць заставацца згуртаванымі і прыкладаць узгодненыя намаганні ў барацьбе з беднасцю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040