Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Бельгіі Ш.Мішэлем
  2018-10-18 09:23:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Брусэлі правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Бельгіі Шарлем Мішэлем.

Лі Кэцян канстатаваў, што кітайска-бельгійскія адносіны працягваюць развівацца. Ён заклікаў бельгійскія прадпрыемствы інвесціраваць у эканоміку КНР і адзначыў, што кітайскі бок стварае для інвестараў спрыяльнае бізнес-асяроддзе. Кітай жадае для задавальнення патрэбаў унутранага рынку імпартаваць з Бельгіі яшчэ больш высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі і спадзяецца, што бельгійскі бок створыць яшчэ больш выгод для двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі могуць зрабіць больш важкія крокі ў стымуляванні кітайска-бельгійскай кааперацыі ў навукова-тэхнічнай галіне і інавацыях, а таксама, выконваючы міжнароднае права і міжнародныя абавязацельствы, пашырыць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Выкарыстоўваючы як шанс сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", бакам варта паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ў інфраструктурным будаўніцтве і лічбавай эканоміцы, актыўна развіваць кааперацыю на рынках трэціх краін.

Лі Кэцян паказаў, што Кітай і Еўрасаюз павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб садзейнічаць паскарэнню працэсу перамоваў па інвестыцыйным пагадненні паміж Кітаем і ЕС.

Ш. Мішэль адзначыў, што ў бельгійска-кітайскіх адносінах падтрымліваецца здаровае паступальнае развіццё. Двухбаковая кааперацыя адыгрывае станоўчую ролю ў стымуляванні еўрапейска-кітайскіх адносін і еўразійскага супрацоўніцтва. Бельгійскі бок разлічвае на спалучэнне стратэгіі транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці ЕС з кітайскай ініцыятывай "Пояс і шлях", мае намер падтрымліваць інвестыцыі бельгійскіх прадпрыемстваў у эканоміку КНР, умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў эканоміцы і гандлі, сельскай гаспадарцы, навуцы і тэхналогіях, атамнай энергетыцы, авіяцыі, пашыраць кааперацыю на рынках трэціх краін у Афрыцы і Азіі, імкнуцца да ўзаемнай выгады. Бельгія падтрымлівае эфектыўную палітыку свабоднага гандлю, жадае ўзмацніць кансультацыі і каардынацыю з кітайскім бокам у шматбаковых механізмах.

Пасля заканчэння перамоў Лі Кэцян і Шарль Мішэль прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040