Крымінальную справу перакваліфікавалі на артыкул «Забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам»
  2018-10-18 10:13:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Днём 17 кастрычніка ў політэхнічным каледжы ў Керчы студэнт 4 курса 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў учыніў выбух і стральбу. Па папярэдніх даных СК РФ, выбуховае прыстасаванне спрацавала ў сталовай політэхнічнага каледжа. Яно было начынена металічнымі прадметамі. У выніку загінулі 18 чалавек. Нападаючы пазней застрэліўся. Яго цела знайшлі ў адным з памяшканняў каледжа.

Крымінальную справу, якую першапачаткова распачалі па артыкуле «Тэракт», пазней перакваліфікавалі на артыкул «Забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам». Таксама стала вядома, што У.Раслякоў каля месяца таму атрымаў дазвол на ружжо. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040