Ян Цзэчы выступіў на XV штогадовым пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай"
  2018-10-19 08:57:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Начальнік канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы ў чацвер у Сочы прысутнічаў і выступіў на XV штогадовым пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай".

Ян Цзэчы адзначыў, што ў цяперашні час паглыблена развіваецца эканамічная глабалізацыя, а імкненне да міру і бяспекі -- агульнае імкненне ўсіх краін. "Пры гэтым у свеце па-ранейшаму жыве свядомасць халоднай вайны і гульні з нулявой сумай, назіраецца тэндэнцыя адраджэння гандлёвага пратэкцыянізму, у многіх рэгіёнах адбываюцца войны і ўзброеныя канфлікты. Міжнародная супольнасць павінна ў духу высокай адказнасці разам ствараць магчымасці развіцця і супрацьстаяць агульным выклікам, сумесна рэфармаваць і будаваць сістэму глабальнага кіравання, агульнымі намаганнямі будаваць больш шчаслівы, прыгожы і гарманічны свет", -- сказаў ён.

Ян Цзэчы заявіў, што Кітай настойвае на пазіцыі міру, развіцця і супрацоўніцтва, актыўна імкнецца да стварэння новага тыпу міжнародных адносін і прасоўвае пабудову супольнасці адзінага лёсу для ўсяго чалавецтва. Ён паабяцаў, што Кітай будзе настойваць на шляху мірнага развіцця, праводзіць палітыку адкрытасці, актыўна развіваць адносіны глабальнага партнёрства, прасоўваць сумеснае будаўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". "Кітай заўсёды гатовы будаваць мір на планеце, уносіць уклад у глабальны росквіт, абараняць міжнародны парадак", -- дадаў Ян Цзэчы.

Міжнародны дыскусійны клуб "Валдай" быў заснаваны па ініцыятыве Расіі. Ён праводзіць штогадовыя пасяджэнні, якія сталі важнай пляцоўкай для кантактаў і абменаў паміж палітыкамі і навукоўцамі з розных краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040