Рост ВУП Кітая ў першыя тры кварталы 2018 года склаў 6,7%
  2018-10-19 14:45:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках першых трох кварталаў гэтага года ВУП Кітая вырас на 6,7% у гадавым вылічэнні да 65,09 трлн юаней. Такія даныя апублікавала ў пятніцу Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне Кітая. Тэмпы адпавядалі рынкавым чаканням і былі вышэй, чым пастаўленая ўрадам мэта гадавога эканамічнага росту прыкладна ў 6,5%.

Эканоміка пашырылася ў разумных межах, тэндэнцыя агульнай стабільнасці і ўстойлівага прагрэсу захоўваецца. Разам з гэтым, краіна сутыкаецца з вялікімі вонкавымі выклікамі, таксама расце прэсінг, абумоўлены тэндэнцыяй эканамічнага росту, нагадалі ў ведамстве.

У студзені-верасні сектар паслуг вырас на 7,7% у гадавым вылічэнні, павялічыўшыся з 7,6% у першым паўгоддзі. Дабаўленая вартасць першай і другой індустрый павялічылася на 3,4% і 5,8% адпаведна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040