Вялікая колькасць нямецкіх кампаній прыме ўдзел у першай Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе / China International Import Expo, CIIE /, на якой Германія хоча прадэманстраваць сваю дыверсіфіцыраваную эканоміку. Пра гэта на днях заявіла Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ у пісьмовым інтэрв'ю Сіньхуа.
Ведамства паведаміла, што дэлегацыя на чале са статс-сакратаром Мінэканомікі Крысціянам Хіртэ адправіцца ў Кітай для ўдзелу ў выставе. "Германія ўсебакова прадэманструе дыверсіфіцыраванасць і моц сваёй эканомікі. У выставе будуць удзельнічаць нямецкія кампаніі, якія працуюць у сферах высокіх тэхналогій, спажывецкай электронікі, харчавання, медыцынскага абсталявання, прадметаў шырокага спажывання, камплектуючых, адзення і аховы здароўя", - заявілі ў ведамстве.
Паводле даных міністэрства, у выставачнай зоне плошчай 15 тыс. квадратных метраў будуць прадстаўлены звыш 170 нямецкіх кампаній.
Германія ўвайшла ў тройку па колькасці ўдзельнікаў CIIE, саступіўшы толькі ЗША і Японіі.