Арганізатары Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА пазнаёмілі замежных журналістаў з падрыхтоўкай да экспазіцыі, якая пройдзе з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі.
ЭКСПА-цэнтр наведалі прадстаўнікі 22 замежных СМІ з 16 краін свету: з ЗША, Японіі, Бразіліі, Нідэрландаў, Паўднёвай Афрыкі і інш.
Падрыхтоўка да ЭКСПА ўжо завершана. На абслугоўванне выставы, у прыватнасці, мабілізаваны 5400 валанцёраў, у стане поўнай гатоўнасці знаходзяцца службы бяспекі.
Журналісты высока ацанілі размах падрыхтоўчых работ. Іх уразіла сучасная інфраструктура ЭКСПА-цэнтра і работа па забеспячэнні бяспекі, таму яны чакаюць ад правядзення выставы самых найлепшых вынікаў. - Р -