Першая Кітайская міжнародная імпартная выстава мае "фундаментальнае" значэнне для садзейнічання гандлю. Пра гэта заявіла міністр знешняга гандлю Коста-Рыкі Дыяла Хіменэс Фігерэс.
У інтэрв'ю кар. Сіньхуа яна паведаміла, што Кітайская міжнародная імпартная выстава, якая пройдзе 5-10 лістапада ў Шанхаі, дае магчымасць экспарцёрам з Коста-Рыкі глыбей пранікнуць на кітайскі рынак.
Міністр выказала ўпэўненасць, што шанс прадставіць Коста-Рыку і расказаць пра краіну кітайскім імпарцёрам дазволіць зрабіць рывок у экспарце тавараў у Кітаі. "Мы прыкладаем усе намаганні, каб працягваць быць прадстаўленымі на кітайскім рынку", - сказала яна.
Коста-Рыка - адна з лацінаамерыканскіх краін, у якіх ёсць пагадненне аб свабодным гандлі з Кітаем. Праз восем гадоў пасля падпісання пагаднення Коста-Рыка займае добрыя пазіцыі для пашырэння гандлёвых сувязяў з азіяцкім гігантам.
Паводле яе слоў, краінам усё яшчэ трэба ўрэгуляваць некаторыя пытанні ў гандлі, уключаючы лагістыку, замежную мову, розніцу гадзінных паясоў.
Міністр адзначыла, што Коста-Рыка павінна працягнуць зацвярджэнне гандлёвых пратаколаў для пашырэння абменаў, уключаючы катэгорыю замарожанай садавіны, а таксама прасоўваць і абараняць кітайскія інвестыцыі.
На ЭКСПА ў Шанхаі ў павільёне Коста-Рыкі будуць прадстаўлены экспарцёры замарожанай садавіны, кавы і ялавічыны, прадукцыі, якая ўжо рэалізуецца ў Кітаі.