На выканаўчай нарадзе Дзяржсавета КНР абмеркаваны меры па стварэнні спрыяльнага бізнес-асяроддзя
  2018-10-23 09:02:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад прыкладзе яшчэ больш намаганняў для вырашэння хвалюючых праблем, якія былі выяўлены падчас арганізаваных Дзяржсаветам інспекцыйных паездак, забеспячэння поўнай рэалізацыі палітыкі па падтрымцы бізнесу, стварэння нацыянальнай сістэмы "Інтэрнэт плюс рэгуляванне" ў мэтах інтэлектуалізацыі, стандартызацыі і аптымізацыі адміністрацыйнага рэгулявання. Гэтыя рашэнні былі прыняты на чарговай выканаўчай нарадзе Дзяржсавета КНР, якая прайшла пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна.

"Мы павінны культываваць рынкава арыентаванае, заснаванае на прынцыпах права бізнес-асяроддзе, якое адпавядае міжнародным стандартам", - падкрэсліў Лі Кэцян. "Рэформа адміністрацыйных функцый на працягу апошніх некалькіх гадоў прынесла рэальную карысць удзельнікам рынку. Міжнародная супольнасць таксама лічыць паляпшэнне асяроддзя для бізнесу важнай умовай супрацоўніцтва з Кітаем", - сказаў ён.

На нарадзе прынята рашэнне аб тым, што ўраду неабходна падвоіць намаганні па стварэнні спрыяльнага бізнес-асяроддзя, вырашаючы надзённыя праблемы бізнесу, ужываючы палітычныя стымулы і ўхіляючы перашкоды для развіцця бізнесу, каб умацоўваць давер і канкурэнтаздольнасць прадпрымальнікаў. Будзе працягнута зняцце абмежаванняў доступу на рынак для прыватных інвестараў.

Абноўленая версія негатыўнага спісу доступу на рынак будзе выдадзена і цалкам ўведзена ў дзеянне да канца бягучага года. Усе абмежаванні доступу на рынак для замежных інвестараў, якія адсутнічаюць у новым негатыўным спісе, будуць зняты ў сакавіку будучага года, што створыць для інвестараў з Кітая і замежных краін роўныя ўмовы. Скароціцца колькасць пунктаў, якія патрабуюць адміністрацыйнага дазволу. Усе існуючыя пункты, якія патрабуюць адміністрацыйнага дазволу, будуць старанна перагледжаны. Урад павінен павышаць эфектыўнасць паслуг. Гэтыя паслугі павінны быць стандартызаваны, артыкулы адміністрацыйных спагнанняў будуць перагледжаны, будуць сфармуляваны меры па рэгуляванні ажыццяўлення аднамерных паўнамоцтваў.

"Існуе прамая сувязь паміж станам бізнес-асяроддзя і намаганнямі ўрада", - падкрэсліў Лі Кэцян. "Ураду важна выпрацаваць заснаваны на прынцыпах права спіс пунктаў, якія патрабуюць адміністрацыйнага дазволу. Выдача бізнес-ліцэнзій і выдача адміністрацыйных дазволаў будуць падзелены", - удакладніў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040