Ван Цішань сустрэўся з прэм'ер-міністрам Палесціны Р. Хамдалой
  2018-10-24 09:17:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань наведаў Палесціну і ў Рамалахе сустрэўся з прэм'ер-міністрам Палесціны Рамі Хамдалой.

Ван Цішань адзначыў, што Кітай з'яўляецца адной з першых краін, якія прызналі Арганізацыю вызвалення Палестыны і Дзяржаву Палесціна, дадаўшы, што Кітай заўсёды стаяў на баку народа Палесціны. З пачаткам мірнага працэсу на Блізкім Усходзе Кітай падтрымліваў рашэнне спрэчак паміж Палесцінай і Ізраілем шляхам перамоваў. Кітай мае намер сумесна з міжнароднай супольнасцю нарошчваць намаганні на карысць міру, ствараць новыя механізмы садзейнічання міру, каб стымуляваць намаганні на карысць вырашэння палесцінскага пытання.

Ван Цішань заявіў, што Кітай вітае ўдзел Палестыны ў будаўніцтве "Пояса і шляху" і заахвочвае інвестыцыі кітайскіх кампаній у развіццё эканомікі Палесціны, а таксама мае намер працягваць аказанне дапамогі і падтрымкі ў развіцці і будаўніцтве Палесціны.

Р.Хамдала заявіў, што Палесціна ўдзячная Кітаю за аказанне доўгатэрміновай бязвыплатнай дапамогі, мае намер у працэсе будаўніцтва "Пояса і шляху" паглыбляць супрацоўніцтва з Кітаем у галіне гандлю, эканомікі і інфраструктуры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040