Сі Цзіньпін даў важныя ўказанні адносна будаўніцтва эксперыментальных зон свабоднага гандлю
  2018-10-25 08:52:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін даў важныя ўказанні адносна будаўніцтва эксперыментальных зон свабоднага гандлю.

Стварэнне эксперыментальных зон свабоднага гандлю з'яўляецца важнай стратэгічнай мерай, прынятай ЦК КПК для садзейнічання рэформам у новую эпоху, яно мае асноватворнае значэнне ў працэсе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі, адзначыў Сі Цзіньпін.

"За апошнія 5 гадоў усе эксперыментальныя зоны свабоднага гандлю дасягнулі значных вынікаў у сваёй працы, распаўсюдзілі вялікую колькасць дасягненняў у галіне інстытуцыйных інавацый па ўсёй краіне і тым самым паслужылі вопытнымі палямі для ўсебаковага паглыблення рэформаў", - канстатаваў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў у далейшым разнявольваць свядомасць, праводзіць актыўныя даследаванні, умацоўваць цэнтралізаванае планаванне, рэформы і інавацыі, каб бесперапынна павышаць узровень развіцця эксперыментальных зон свабоднага гандлю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040