Падазроны прадмет знойдзены ў будынку CNN у Нью-Ёрку
  2018-10-25 08:52:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падазроны прадмет знойдзены ў будынку штаб-кватэры тэлеканала CNN сёння ў Нью-Ёрку.

Супрацоўнікі Дэпартамента паліцыі Нью-Ёрка канфіскавалі падазроны пакет, знойдзены ў будынку "Тай-Уорнер сэнтар", дзе базуецца CNN.

Падазроныя пакеты, адрасаваныя былому дзяржсакратару Хілары Клінтан у Нью-Ёрку і былому прэзідэнту ЗША Бараку Абаме, былі перахоплены Сакрэтнай службай ЗША ў мінулы аўторак і сераду, адпаведна.

На бягучы момант ніхто не затрыманы, але паведамляецца, што знойдзеныя пакеты, як мяркуецца, утрымлівалі выбуховае прыстасаванне.

«Мы асуджаем нядаўнюю спробу жорсткага нападу на прэзідэнта Абаму, прэзідэнта Клінтана, дзяржсакратара Клінтан і іншых публічных персон», -- заявіла журналістам прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040