Сі Цзіньпін заклікаў да больш цвёрдай рашучасці працягваць палітыку рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху
  2018-10-26 09:10:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў да больш цвёрдай рашучасці і энергічных мерах для ўсебаковага паглыблення рэформаў і павелічэння ступені знешняй адкрытасці ў новую эпоху.

З такой заявай выступіў Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі па правінцыі Гуандун на поўдні Кітая, якая адбылася з панядзелка па чацвер.

За дні інспекцыйнай праверкі Сі Цзіньпін у суправаджэнні мясцовых партыйных і ўрадавых кіраўнікоў пабываў у гарадах Чжухай, Шэньчжэнь і Гуанчжоу, дзе наведаў прадпрыемствы, ВНУ, вёскі і жылыя кварталы.

У ходзе паездкі ён пазнаёміўся з працэсам ажыццяўлення духу 19-га з'езда КПК, ходам правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці і мерамі па садзейнічанні высакаякаснаму развіццю эканомікі ў правінцыі.

ЦК КПК заўсёды высока цэніць і падтрымлівае развіццё недзяржаўнага сектара эканомікі. "Гэта не змянілася і ніколі не зменіцца, - падкрэсліў ён, - мы ствараем яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватных, сярэдніх і малых прадпрыемстваў".

У другой палове дня 25 кастрычніка Сі Цзіньпін заслухаў справаздачу аб рабоце парткама правінцыі Гуандун і яе адміністрацыі.

Лідар краіны даў станоўчую ацэнку рабоце правінцыі ў розных галінах.

Гуандун - першапраходзец і эксперыментальная зона правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гісторыя развіцця правінцыі на працягу 40 гадоў у поўнай меры сведчыць аб тым, што палітыка рэформаў і адкрытасці - гэта ключ да дасягнення "мэтаў, намечаных да двух стогадовых юбілеяў" і ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі, падкрэсліў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040