Лі Кэцян і С.Абэ выступілі на ўрачыстым прыёме з нагоды 40-годдзя заключэння Кітайска- японскага дагавора аб міры і дружбе
  2018-10-26 09:20:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў другой палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне разам з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ прысутнічалі і выступілі з прывітальнымі прамовамі на ўрачыстым прыёме з нагоды 40-гадовай гадавіны заключэння Кітайска- японскага дагавора аб міры і дружбе.

Лі Кэцян адзначыў, што чатыры кітайска-японскія дакументы, уключаючы дагавор аб міры і дружбе, заклалі палітыка-прававы фундамент кітайска-японскіх адносін. За 40 гадоў гэтыя адносіны перажылі выпрабаванне "ветрам і дажджом", але мір, сяброўства і супрацоўніцтва заўсёды заставаліся пераважнай тэндэнцыяй. Адзначаючы 40-годдзе заключэння дагавора аб міры і дружбе, бакі павінны па-ранейшаму цвёрда прытрымлівацца асноўнага вектару на мір, дружбу і супрацоўніцтва, разам выбудоўваць яшчэ больш сталыя, прагматычныя і мэтанакіраваныя кітайска-японскія адносіны.

Ён падкрэсліў, што ў сапраўдны момант рэгіянальная і міжнародная сітуацыя перажывае глыбінныя і складаныя змены. Бакі павінны прыкласці сумесныя намаганні для садзейнічання ўстойліваму і доўгатэрміноваму развіццю адносін паміж дзвюма краінамі. Неабходна, па-першае, прыкладаць сілы да ўмацавання ўзаемнага палітычнага даверу. Па- другое, настойліва прасоўваць практычнае супрацоўніцтва. Па-трэцяе, умацоўваць і паглыбляць кантакты на няўрадавым узроўні. Шырока развіваць абмены ў такіх сферах, як культура, адукацыя, спорт і міжрэгіянальныя сувязі, ператвараць народную дружбу ў сацыяльную базу развіцця кітайска-японскіх адносін. Падтрымліваць і прасоўваць шырокія кантакты паміж народамі дзвюх краін, у асаблівасці паміж прадстаўнікамі моладзі, умацоўваць сацыяльную аснову кітайска-японскай дружбы. Па-чацвёртае, уносіць сумесны ўклад у развіццё Азіі і ўсяго свету.

С.Абэ паказаў, што Японска-кітайскі дагавор аб міры і дружбе вызначыў ключавыя прынцыпы адносін паміж дзвюма краінамі, указаў кірунак развіцця япона-кітайскіх адносін. Японія і Кітай гуляюць незаменную ролю ў эканамічным развіцці Азіі і ўсяго свету.

На прыёме прысутнічалі каля 800 прадстаўнікоў шырокіх колаў грамадскасці дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040