Рэспубліка Карэя і КНДР завяршылі вывад узбраенняў з Аб'яднанай зоны бяспекі
  2018-10-26 09:55:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка завяршылі вывад ззбраенняў і ахоўных пунктаў з Аб'яднанай зоны бяспекі ўнутры дэмілітарызаванай зоны / ДМЗ /, якая падзяляе Карэйскі паўвостраў. Пра гэта ў чацвер паведамілі ў Міністэрстве абароны РК.

У заяве міністэрства гаворыцца, што ўзброеныя сілы РК і КНДР, а таксама камандаванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый вывелі агнястрэльную зброю, боепрыпасы і ахоўныя пункты да 13:00 па мясцовым часе.

Раззбраенне было ўзгоднена лідарамі абаронных ведамстваў дзвюх краін у ходзе праведзенага ў верасні Пхеньянскага саміту паміж прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам і лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

"Для нясення вартавой службы 35 няўзброеных салдат з РК і КНДР будуць накіраваныя ў зону", - заявілі ў абаронным ведамстве РК.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040