Намеснік старшыні КНР Ван Цішань наведаў Егіпет
  2018-10-29 09:00:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Егіпта Мустафы Мадбулі намеснік старшыні КНР Ван Цішань 25-27 кастрычніка наведаў Егіпет, у Каіры паасобку сустрэўся з прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам ас-Сісі і прэм'ер-міністрам Егіпта Мустафой Мадбулі. Па прыбыцці Ван Цішаня ў Каір Мустафа Мадбулі сустрэў яго ў аэрапорце з прывітальнай цырымоніяй.

На сустрэчы з Абдэлем Фатахам ас-Сісі Ван Цішань адзначыў, што ў Кітая і Егіпта шырокія агульныя інтарэсы і шырокая прастора для супрацоўніцтва. У апошнія гады пад агульным кіраўніцтвам старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Егіпта кітайска-егіпецкія адносіны дамагліся гістарычнага развіцця. У мінулым месяцы прэзідэнт Егіпта нанёс паспяховы дзяржаўны візіт у Кітай і прысутнічаў на пекінскім саміце ў рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, дасягнуў са старшынёй Сі Цзіньпінам важнага кансенсусу, практычнае супрацоўніцтва дзвюх краін ва ўсіх сферах актывізавалася. Кітай мае намер умацаваць з Егіптам паразуменне, злучыць стратэгіі развіцця, сумесна планаваць будучыню, у рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" умацаваць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, гандлю і вытворчых магутнасцяў, прасунуць гуманітарны абмен. Кітай гатовы заахвочваць дзейнасць айчынных прадпрыемстваў у Егіпце і турыстычныя паездкі кітайскіх грамадзян у Егіпет. Кітай мае намер прыкладаць агульныя з Егіптам намаганні для абароны рэгіянальнага міру і стабільнасці.

Абдэль Фатах ас-Сісі адзначыў, што Егіпет і Кітай падтрымліваюць традыцыйнае сяброўства, цесныя сувязі і паглыбленае супрацоўніцтва. Егіпет з'яўляецца адной з першых краін, якія падтрымалі ініцыятыву "Пояс і шлях". Егіпет спадзяецца і верыць у тое, што дадзеная ініцыятыва надасць новы моцны імпульс супрацоўніцтву двух бакоў. Егіпет гатовы, як чарговы старшыня Афрыканскага саюза у 2019 годзе, абмяркоўваць з Кітаем правядзенне трохбаковага супрацоўніцтва ў Афрыцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040