Старшыня КНР Сі Цзіньпін будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, якая пройдзе з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі. Пра гэта паведаміў у панядзелак намеснік міністра камерцыі КНР Фу Цзыін.
5 лістапада ў першай палове дня Сі Цзіньпін выступіць з прамовай на цырымоніі адкрыцця ЭКСПА. Падчас мерапрыемства кітайскі лідар таксама сустрэнецца з кіраўнікамі замежных краін і іх урадаў, удакладніў чыноўнік на прэс-брыфінгу ў міністэрстве. Паводле яго слоў, на цырымоніі будуць прысутнічаць вядомыя палітычныя дзеячы і прадстаўнікі дзелавых колаў з 150 краін, а таксама адказныя асобы шэрагу міжнародных арганізацый.
На ЭКСПА будзе ўсталяваны 71 выставачная стэнд, на якім 82 краіны і тры міжнародныя арганізацыі прадставяць дасягненні гандлёва-эканамічнага развіцця і сваю прадукцыю. Агульная выставачная плошча складзе 30 тыс. кв. метраў. - Р -