Кітай упершыню запусціў касмічны маршрутызатар
  2018-10-30 17:00:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай паспяхова ажыццявіў запуск першага ў краіне касмічнага маршрутызатара. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным універсітэце абаронных тэхналогій / НУАТ / у горадзе Чанша правінцыі Хунань / Цэнтральны Кітай /.

Ракета-носьбіт Long March-4B / "Вялікі паход-4Б" / з касмічным апаратам стартавала з касмадрома Тайюань на поўначы Кітая. Маршрутызатар быў паспяхова выведзены на прызначаную арбіту.

Маршрутызатар касмічнага базавання, які спраектаваны і створаны НУАТ, з'яўляецца адным з ключавых апаратаў, неабходных для стварэння інтэграванай інфармацыйнай сеткі космас-зямля.

Апарат дасць магчымасць забяспечыць доступ у інтэрнэт-сетку для розных карыстальнікаў, паколькі амаль палова насельніцтва свету пакуль не падлучаная да інтэрнэту, чаму перашкаджаюць пустыні, горы, акіян і іншыя асаблівасці рэльефу, растлумачылі эксперты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040