ЗША накіруе 5,2 тыс. вайскоўцаў на мяжу з Мексікай для процідзеяння патоку мігрантаў
  2018-10-30 17:03:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны ЗША ў панядзелак заявіла, што накіруе на мяжу з Мексікай ў паўднёва-заходняй частцы краіны 5,2 тыс. вайскоўцаў, каб процідзейнічаць патоку мігрантаў з краін Цэнтральнай Амерыкі.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, у панядзелак 800 вайскоўцаў ужо адправіліся ў гэты раён, астатнія прыбудуць на працягу тыдня. Раней адміністрацыя ЗША ўжо задзейнічала нацыянальную гвардыю, прадстаўленую вайскоўцамі ў запасе, каб аказаць падтрымку памежнікам у супрацьдзеянні ўезду ў краіну нелегальных мігрантаў.

У апошнія дні тысячы грамадзян Гандураса, Гватэмалы і Сальвадора перасеклі мяжу з Мексікай. Яны рухаюцца на поўнач з відавочным намерам патрапіць у ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040