Ван Цішань сустрэўся з прэм'ер-міністрам і віцэ-прэзідэнтам ААЭ
  2018-10-31 09:56:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні ўрада ААЭ намеснік старшыні КНР Ван Цішань 28-30 кастрычніка здзейсніў візіт у гэту краіну, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам і віцэ-прэзідэнтам ААЭ, эмірам Дубая Мухамедам бэн Рашыдам аль Мактумам.

Ван Цішань адзначыў, што за апошнія гады, ААЭ дамагліся выдатных вынікаў у галіне развіцця; назіраюцца эканамічны росквіт і сацыяльная стабільнасць. Дубай прытрымліваецца ўстойлівага развіцця і дамогся паспяховай трансфармацыі, што стала візітнай карткай ААЭ.

Ван Цішань падкрэсліў, што Кітай гатовы падтрымліваць актыўнае супрацоўніцтва і падзяліцца вопытам з ААЭ ў правядзенні ЭКСПА-2020 у Дубаі. У рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" Кітай і ААЭ дасягнулі плённага супрацоўніцтва. Бакі могуць і далей умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне фінансаў, інавацый і штучнага інтэлекту і паскорыць праект вывядзення рысу, які расце ў марской вадзе ў Дубаі.

Шэйх Мухамед бен Рашыд аль Мактум заявіў, што Абу-Дабі надае вялікае значэнне міжнароднаму становішчу і ролі Кітая, шануе ўсеабдымнае стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі і дзякуе Пекіну за яго доўгатэрміновую падтрымку. Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ААЭ. Супрацоўніцтва ў розных галінах паміж імі ідзе гладка і прыносіць выдатныя вынікі. ААЭ гатовы прыкладаць сумесныя намаганні з Кітаем для ажыццяўлення кансенсусу лідараў дзвюх краін, каб дамагчыся большага прагрэсу ў двухбаковым супрацоўніцтве. ААЭ дзякуюць Пекіну за аказаную падтрымку ў падрыхтоўцы ЭКСПА-2020 у Дубаі, цёпла вітаюць удзел Кітая ў ЭКСПА, і спадзяюцца, што гэта будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж урадамі і народамі дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040