Кітай завяршыў стварэнне станцыі комплекснага атмасферна-экалагічнага маніторынгу на архіпелагу Наньша
  2018-11-01 11:32:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Завяршылася ў поўным аб'ёме стварэнне станцыі комплекснага атмасферна-экалагічнага маніторынгу на архіпелагу Наньша, заявіла ў сераду Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР.

Некалькі гадоў пайшло на пабудову станцыі, закліканай ўсебакова адлюстроўваць стан якасці паветра ў раёне Паўднёва-Кітайскага мора, павысіць патэнцыял і ўзровень аховы навакольнага асяроддзя, а таксама накіраванай на служэнне краінам і людзям раёна ПКМ, распавёў журналістам афіцыйны прадстаўнік міністэрства Лю Юбінь.

Як ён адзначыў, новая станцыя здольная праводзіць маніторынг па 15 паказчыках, уключаючы цвёрдыя часціцы РМ2,5 і РМ10, двухвокіс серы, двухвокіс азоту, вокіс вугляроду, азон, вуглякіслы газ, метан, сажу, метэаралагічныя ўмовы і бачнасць.

Такім чынам, папярэдне сфармавалася сістэма комплекснага маніторынгу, якая спалучае адсочванне якасці паветра і назіранне за кліматычнымі зменамі ў раёне ПКМ, заявіў Лю Юбінь, назваўшы гэта "рашучым крокам" у забеспячэнні атмасферна-экалагічнага маніторынгу ў вызначаным раёне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040