Лі Кэцян сустрэўся з кіраўніком ПРААН А.Штайнерам
  2018-11-02 10:49:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў сустрэчу з кіраўніком Праграмы развіцця ААН Ахімам Штайнерам.

Лі Кэцян нагадаў, што ПРААН стала першай структурай развіцця ААН, якая ўстанавіла супрацоўніцтва з Кітаем пасля запуску ў КНР палітыкі рэформаў і адкрытасці. За 40 гадоў двухбаковае супрацоўніцтва апынулася вельмі плённым. Кітай разлічвае на ўзгадненне ўласнай праграмы развіцця з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва з ПРААН.

Лі Кэцян адзначыў, што сёння Кітай спадзяецца разам з структурамі развіцця ААН, уключаючы ПРААН, абараняць арыентаваны на мэты і прынцыпы Статута ААН міжнародны парадак.

А.Штайнер заявіў, што ПРААН усталявала з Кітаем выдатныя партнёрскія адносіны. ПРААН высока ацэньвае падтрымку Кітаем ролі ААН, жадае паглыбляць супрацоўніцтва з кітайскім бокам ў такіх галінах, як інавацыі і ўстойлівае развіццё, садзейнічаць супрацоўніцтву Поўдзень-Поўдзень, дзяліцца вопытам развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040