Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас міжнароднага форуму па пытаннях рэформаў, адкрытасці і скарачэння маштабаў беднасці
  2018-11-02 15:07:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас міжнароднага форуму па пытаннях рэформаў, адкрытасці і скарачэння маштабаў беднасці ў Кітаі, які адкрыўся ў Пекіне ў чацвер, 1 лістапада.

"Будучы краінай, што развіваецца, з самым вялікім насельніцтвам у свеце, Кітай нязменна выступае актыўным прыхільнікам справы па скарачэнні маштабаў беднасці ў свеце і энергічна яго прасоўвае", - адзначае Сі Цзіньпін у сваім пасланні.

У ім таксама гаворыцца, што за амаль 70 гадоў з моманту ўтварэння новага Кітая, Камуністычная партыя краіны, ведучы за сабой народ, прыклала вялізныя намаганні да вырашэння праблемы беднасці. "Асабліва 40 гадоў таму Кітай устаў на вялікі шлях рэформаў і адкрытасці, адначасова пачаўшы самы маштабны працэс скарачэння беднасці ў гісторыі чалавецтва", - адзначае Сі Цзіньпін.

Па словах кіраўніка дзяржавы, за 40 гадоў у Кітаі з галечы было выведзена звыш 700 млн чалавек, што па праву лічыцца цудам у гісторыі барацьбы чалавецтва з беднасцю.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ўступленне малазабяспечаных слаёў насельніцтва і слабаразвітых раёнаў у грамадства ўсеагульнай сярэдняй заможнасці сумесна з усёй краінай - гэта ўрачыстае абяцанне Кітая.

"Мы будзем цвёрда прытрымлівацца канцэпцыі развіцця, у якой народ займае цэнтральнае месца", - адзначае Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, энергічна будуць ажыццяўляцца меры па адраснай ліквідацыі беднасці, разгортвацца інстытуцыйныя перавагі Кітая, упарта адстойвацца кіруючая роля ўрада, а таксама паглыбляцца кааперацыя ўсходняга і заходняга рэгіёнаў краіны і актывізавацца ўцягванне ў працэс ўсяго грамадства.

Па словах Сі Цзіньпіна, трэба аб'яднаць намаганні не толькі для аказання эканамічнай дапамогі немаёмным пластам насельніцтва, але і для нарошчвання іх духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, каб абсалютная беднасць была выкаранена ў краіне да 2020 года.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы выказаў гатоўнасць краіны разам з усімі бакамі працаваць над прасоўваннем сусветнай справы па скарачэнні маштабаў беднасці і дасягненнем мэты, прадугледжанай у дадзеным напрамку Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040