Кітай запусціў высокаарбітальны спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу-3"
  2018-11-02 15:08:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вывеў на арбіту яшчэ адзін навігацыйны спадарожнік "Бэйдоу-3". Пуск быў ажыццёўлены з касмадрома Січан у паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань.

Спадарожнік, запушчаны з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" / серыя "Вялікі паход" /, стаў 41-м у спадарожнікавай навігацыйнай сістэме "Бэйдоу", і разам з яшчэ 16 спадарожнікамі увайшоў у склад падсістэмы "Бэйдоу-3". Ён таксама стаў першым высокаарбітальным спадарожнікам "Бэйдоу-3" - вышыня яго арбіты складзе каля 36 тыс. кіламетраў.

Па словах галоўнага канструктара сістэмы Ян Чанфэна, базавая частка навігацыйнай сістэмы з выкарыстаннем спадарожнікаў "Бэйдоу-3" будзе гатовая да канца года і пачне абслугоўваць краіны ўздоўж "Пояса і шляху".

Сённяшні запуск стаў ужо 290-м для кітайскіх ракет-носьбітаў сямейства "Чанчжэн".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040