Якое значэнне для свету мае Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА?
  2018-11-02 15:37:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА пройдзе з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі. Больш за 2800 прадпрыемстваў, у тым ліку 500 наймацнейшых у свеце і звыш 200 вядучых кампаній індустрыі, і 150 тыс. закупнікоў, прыязджаючы з розных куткоў свету, збіраюцца ў кітайскім мегаполісе для ўдзелу ў беспрэцэдэнтна буйным у гісторыі гандлёвым мерапрыемстве.

На фоне сучасных выпрабаванняў у эканамічнай глабалізацыі, а таксама ва ўмовах палітыкі аднабаковых дзеянняў і пратэкцыянізму, правядзенне ЭКСПА прадэманструе цвёрдую рашучасць і актыўную пазіцыю Кітая па падтрыманні гандлёвай лібералізацыі, прасоўванні высокаўзроўневай знешняй адкрытасці новага раўнда, адкрыцця рынку свету.

Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА стане сведкам развіцця эканомікі КНР, пакажа статус і лад краіны ў якасці мірнай, адкрытай і адказнай эканомікі на базе ўзаемнага выйгрышу, пакладзе пачатак новаму этапу ў пашырэнні адкрытасці.

Удзельнікі ЭКСПА -- замежныя прадпрыемствы, прадстаўленыя тавары -- стоадсоткава прывезеныя з-за мяжы. Кітайскія кампаніі, галоўным чынам, выступаюць у якасці закупнікоў. ЭКСПА адкрые шырокі экспартны рынак для гандлёвых партнёраў Кітая. Імклівае развіццё палітыкі рэформаў і адкрытасці на працягу 40 гадоў дало штуршок росту аб'ёму і ўмацавання сілы кітайскай эканомікі. Пад кіраўніцтвам новай канцэпцыі развіцця эканоміка Кітая ўжо ўступіла на шлях высакаякаснага развіцця, імкненне шматлікага насельніцтва да лепшага жыцця фарміруе велізарны рынак. У наступныя 15 гадоў аб'ём імпарту тавараў у КНР дасягне $ 24 трлн.

Кітай валодае ўсімі ўмовамі і здольнасцямі для прадастаўлення адкрытай гандлёва-эканамічнай платформы ў мэтах прасоўвання развіцця глабальнага гандлю. Падчас ЭКСПА пройдзе выстава гандлю і інвестыцый, карпаратыўная выстава, гандлёвы форум «Хунцяа». Падчас ЭКСПА будуць прадстаўлены дзевяць выставачных павільёнаў плошчай 270 тыс. кв. метраў. На ЭКСПА будуць прадэманстраваны найноўшыя тэхналагічныя дасягненні чалавецтва, сабраны якасныя тавары з розных краін, нацыянальнасцей і культур, прадстаўлена шматстайная гармонія чалавечай цывілізацыі.

Зараз сусветная эканамічная сітуацыя з'яўляецца вельмі сур'ёзнай, шматбаковыя механізмы сутыкаюцца з цяжкасцямі, перад краінамі стаіць праблема трансфармацыі мадэлі эканамічнага развіцця. ЭКСПА створыць новыя ўмовы для развіцця і інавацый прадпрыемстваў розных дзяржаў, дасць штуршок для аднаўлення сусветнай эканомікі. Асноўная ўвага будзе нададзена навукова-тэхнічнаму развіццю ў выглядзе нізкага ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя і лічбавізацыі, будуць паказаны новыя ўяўленні чалавецтва пра гісторыю і будучыню, што паспрыяе індустрыяльнаму развіццю, акажа ўплыў на жыццё людзей, а таксама прадаставіць эфектыўную апору для прасоўвання ўстойлівага развіцця сусветнай эканомікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040