5 лістапада ў першай палове дня ў Шанхайскім выставачным цэнтры старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме ўдзел у адкрыцці 1-ай Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА і выступіць з праграмнай прамовай. Пасля цырымоніі кітайскія і замежныя лідары, якія прыехалі на ЭКСПА, наведаюць выставачныя павільёны сваіх краін.
172 краіны, рэгіёны і міжнародныя арганізацыі пакажуць свае дасягненні ў развіцці на пляцоўцы ЭКСПА.
ЭКСПА стане першай у свеце найбуйнейшай выставай, якая спецыялізуецца на імпарце. Выставачная плошча ЭКСПА – 300 тыс. квадратных метраў. - Р -