5 лістапада ў першай палове дня ў Шанхайскім выставачным цэнтры старшыня КНР Сі Цзіньпін выступае з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця Першай Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА. Тэма яго выступлення - «Сумеснае стварэнне інавацыйнай, інклюзіўнай і адкрытай глабальнай эканомікі».
Ад імя кітайскага ўрада і народа і ад сябе асабіста Сі Цзіньпін цёпла павітаў удзел у ЭКСПА гасцей з больш як 172 краін, рэгіёнаў і міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікоў з больш за 3600 прадпрыемстваў. Ён выказаў спадзяванне на тое, што «сябры з розных краін свету скарыстаюцца магчымасцямі, якія нясе развіццё Кітая, паглыбяць міжнароднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і даб'юцца ўсеагульнага росквіту і прагрэсу». Чакаецца, што ў імпартнай ЭКСПА прымуць удзел больш за 400 тыс. кітайскіх і замежных закупнікоў.