5 лістапада ў Шанхаі старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў увесь свет «праявіць больш смеласці і прыкласці актыўныя намаганні для садзейнічання адкрытасці і супрацоўніцтву ў інтарэсах агульнага развіцця». Сі Цзіньпін канстатаваў: «Сёння глабальная эканоміка перажывае глыбокую перабудову, даюць аб сабе ведаць пратэкцыянізм і унілатэралізм, у працэсе эканамічнай глабалізацыі выяўляюцца розныя ўскладненні, мультылатэралізм і сістэма свабоднага гандлю падвяргаюцца наймацнейшым ударам, існуюць шмат дэстабілізуючых і нявызначаных фактараў. Сітуацыя патрабуе ад нас неабходнасці ўсвядоміць сутнасць заканамернасці і тэндэнцыі развіцця, умацаваць упэўненасць у адкрытасці і супрацоўніцтве з тым, каб разам рэагаваць на ўсе выклікі і рызыкі».
Сі Цзіньпін адзначыў, што эканамічная глабалізацыя - непазбежная тэндэнцыя гістарычнага працэсу, а «адкрытасць і супрацоўніцтва - гэта важная рухаючая сіла для павышэння актыўнасці міжнароднага гандлю, а таксама практычная мера для садзейнічання стабільнаму аднаўленню сусветнай эканомікі і патрабаванне эпохі, якая спрыяе сацыяльнаму прагрэсу ».